З пункта пропуску "Прывалка" на мяжы з Літвой зноў вывезлі прыпаркаваныя ровары

Ровары вывезлі на грузавіку / t.me/hrodnaonelove/
Ровары вывезлі на грузавіку / t.me/hrodnaonelove/

З пункта пропуску "Прывалка" на мяжы Беларусі з Літвой вывезлі прыпаркаваныя ровары, піша @hrodnaonelove. Уладальнікам прапануюць іх шукаць у Гродзенскім раённым аддзеле міліцыі. Але трэба будзе даказаць, што ровар сапраўды іх.

У лютым сёлета гродзенская міліцыя зрэзала замкі з трох дзясяткаў ровараў каля пункта пропуску "Прывалка" і вывозіла іх у бюро знаходак. Велапаркоўкі там няма і ровары пакідалі каля слупоў і дрэваў.

Ровары на мяжы пакідалі тыя, хто хацеў хутка перабрацца ў Літву, мінаючы аўтамабільную чаргу. Імі карысталіся і дальнабойнікі. З 14 траўня ў пункце пропуску "Райгардас" (з беларускага боку — "Прывалка") літоўскія памежнікі перасталі прапускаць раварыстаў без чаргі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі