Гродзенская міліцыя забрала ўсе ровары каля пункту пропуску "Прывалка"

Міліцыянты вывезлі ровары, якія стаялі каля мяжы / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
Міліцыянты вывезлі ровары, якія стаялі каля мяжы / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

Гродзенская міліцыя зрэзала замкі з ровараў каля пункта пропуску "Прывалка" і вывезла тэхніку, піша autogrodno.by.

Ровары на мяжы пакідалі тыя, хто хацеў хутка перабрацца ў Літву, мінаючы аўтамабільную чаргу. Многія ровары належаць дальнабойнікам.

Ва УУС Гродна журналістам сказалі, што ўсе ровары вывезлі ў бюро знаходак АУС райвыканкама: "Ровары з-пад пункту пропуску "Прывалка" перамясцілі арганізавана ў сувязі з тым, што многія з іх знаходзіліся ўздоўж дарогі ўжо доўгі час. Можна сказаць, кінулі. Уласнікі ровараў могуць звярнуцца на ўказаны адрас і забраць сваю маёмасць назад. Цяпер сваіх уладальнікаў чакае блізу трох дзясяткаў ровараў".

Для доказу міліцыянты рэкамендуюць мець пры сабе фотку ўладальніка з роварам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі