З ПВТ сыходзіць пятая частка рэзідэнтаў-старажылаў

У 2018-2019 годзе колькасць новых рэзідэнтаў ПВТ расла, затым пачала падаць / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У 2018-2019 годзе колькасць новых рэзідэнтаў ПВТ расла, затым пачала падаць / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

З беларускага Парку высокіх тэхналогій сыходзіць пятая частка кампаній, якія прыйшлі ў ПВТ пасля рэформы 2017 года. Тады быў прыняты Дэкрэт прэзідэнта, які даваў інвестарам прывабныя ўмовы працы. Сярод іншага, была легалізаваная крыптавалюта, спрошчаны дакументазварот і зробленыя паслабленні валютнага кантролю.

У першы набор новага ПВТ у сакавіку 2018 года трапілі 46 кампаній. Да канца года іх колькасць павялічылася да 267 новых рэзідэнтаў. Гэта больш, чым уступіла ў яго за папярэднія 12 гадоў існавання. У 2019 годзе льготны рэжым прыцягнуў яшчэ 319 рэзідэнтаў, у 2020-м — 230. А потым змянілася палітычная сітуацыя, і ў мінулым годзе парк папоўніўся ўсяго 179 кампаніямі. Адначасова пачалося згортванне бізнесу.

"Беларусы і рынак" падлічылі, што з 46 кампаній, якія ўступілі ў ПВТ у першым, сакавіцкім наборы 2018 года, пятая частка альбо ўжо ліквідавалася, альбо знаходзіцца ў працэсе банкруцтва і закрыцця.

Сыходзіць, у прыватнасці, "Клаўд Кол Бі Уай", цэнтр распрацоўкі брытанскай кампаніі Cloud CallGroup. Гэты распрацоўнік спецыялізуецца на воблачных праграмных прадуктах. Спыняе працу ў Беларусі і стартап у галіне дакладнага земляробства One Soul. У яго ўклалі грошы вядомыя беларускія (Юрый Мельнічак, Леанід Лознер) і замежныя (Almaz Capital) інвестары. Летась кампанія перанесла свае офісы і рэлакавала супрацоўнікаў у Швейцарыю і Польшчу, а ў пачатку гэтага года пакінула ПВТ.

Ліквідуецца і "Віртуальная прымерка", якая дазваляла прымерыць на сябе касметыку і красоўкі. У траўні мінулага года гэтага распрацоўніка амаль за 30 млн даляраў купіў Брытанскі маркетплейс Farfetch.

Усе гэтыя дзевяць кампаній — з удзелам замежнага капіталу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі