З растоўскага СІЗА вызвалілі заложнікаў, а захопнікаў ліквідавалі
Заложнікі вызвалены
Як перадае агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на прэс-службу ФСВП, злачынцы, якія захапілі ў закладнікі супрацоўнікаў ФСВП у растоўскім СІЗА, былі ліквідаваныя, закладнікі не пацярпелі.
"Падчас правядзення спецыяльнай аперацыі па вызваленні заложнікаў у СІЗА-1 ГУФСІН Расіі па Растоўскай вобласці злачынцы ліквідаваны, супрацоўнікі, якія знаходзіліся ў заложніках, вызвалены і не пацярпелі", — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, сёння раніцай у растоўскім СІЗА зняволеныя захапілі ў заложнікі двух супрацоўнікаў, яны патрабавалі даць ім аўтамабіль і магчымасць пакінуць ізалятар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.