З Турцыі ў Беларусь эвакуявалі трох беларусак з дзецьмі

Беларускі з дзецьмі ўжо ў Беларусі / sb.by
Беларускі з дзецьмі ўжо ў Беларусі / sb.by

З Турцыі ў Беларусь эвакуявалі трох беларусак з трыма дзецьмі. У пятніцу на радзіму іх даставіў ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД. Прэс-служба Мінабароны РБ адзначае, што беларускі знаходзіліся ў рэгіёнах Турцыі, якія пацярпелі ад моцнага землятрусу. Увечары 10 лютага самалёт прызямліўся на аэрадроме "Мачулішчы".

Як піша sb.by, сярод эвакуяваных ураджэнка Глуска Любоў Шапавалава. У Турцыі разам з мужам з дачкой Зарай яна жыве 4 гады. Падчас землятрусу іх дом не пацярпеў. Муж застаўся ў Турцыі, у яго сям'і загінулі сем чалавек. Шапавалава з 4-гадовай дачкой паедзе да сваякоў на Магілёўшчыну.

Ураджэнка Мінска Ірына Латкіна вярнулася з 4-гадовым сынам. У Турцыі яна жыла год. Муж застаўся, а яны з'ехалі ў Беларусь.

У пятніцу стала вядома, што ў горадзе Кахраманмараш у Турцыі загінула беларуска і яе 4-гадовая дачка. Іх шукалі пад заваламі некалькі дзён. Раней знайшлі целы мужа, грамадзяніна Турцыі, і 11-гадовага сына.

Магутны землятрус з магнітудай 7,7 адбыўся 6 лютага. Ён закрануў паўднёвыя рэгіёны Турцыі і паўночна-заходнюю Сірыю.

З Турцыі ў Беларусь эвакуявалі трох беларусак з дзецьмі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі