З-за падзеяў у Крыме Барак Абама прыляціць у Еўропу
Амерыканскі прэзідэнт 24 сакавіка пачне еўрапейскае турнэ.
Як паведамляе Еспресо.TV, у праграме Абамы — сустрэчы з лідарамі вядучых краін свету і ўплывовых міжнародных арганізацый. Прэзідэнт ЗША возьме ўдзел у саміце па пытаннях ядзернай бяспекі ў Гаазе. У яго кулуарах збяруцца лідары G7. Барак Абама збіраецца гаварыць пра падтрымку ўкраінскага ўраду, закране і пытанне санкцый супраць Расіі ў адказ на захоп Крыму.
Таксама запланаваная сустрэча Барака Абамы і прэзідэнта Кітая Сі Цзіньпіна, які таксама здзяйсняе еўрапейскае турнэ.
Прэзідэнт ЗША наведае Брусэль, дзе возьме ўдзел у Саміце ЗША — ЕС, а таксама асобна сустрэнецца з кіраўнікамі ЕС. Запланаваная і сустрэча Абамы з Папам Рымскім Францішкам.
Фота — AFP