За час датэрміновага галасавання ЦВК атрымала 74 скаргі
За тыдзень датэрміновага галасавання Цэнтрвыбаркам атрымаў 74 скаргі. Такую лічбу старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына назвала ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ.
"Так, на жаль, яны ёсць, чалавечае глупства ніхто не адмяняў. З боку арганізатараў выбараў яна таксама сустракаецца. За тыдзень, які папярэднічае гэтаму дню, то бок, за тыдзень датэрміновага галасавання ў Цэнтральную камісію паступілі 74 пісьмовыя скаргі. На шчасце, большая частка з іх з'яўляецца абсалютна надуманымі", — распавяла чыноўніца.
Па яе словах, са скаргамі цяпер працуюць. Калі ЦВК не можа даць адказ па скарзе, то яна накіроўваецца ў тэрытарыяльныя камісіі.