За два дні датэрмінова прагаласавалі амаль 11% выбаршчыкаў
11% выбаршчыкаў узялі ўдзел у датэрміновым галасаванні за два дні на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Пра гэта паведамляе Цэнтрвыбаркам.
Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова ў Гомельскай вобласці — амаль 11,70%, а менш за ўсё — у Магілёўскай (10,08%). У Мінску гэтая лічба склала 10,67%.
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах працягнецца па 10 кастрычніка ўключна.
Фота: vybory2015.by