На беларускім Палессі зноў буйны пажар
Ачаг узгарання "зноў разгарнуўся ў журавінавых месцах"
На беларускім Палессі зноў буйны пажар. У панядзелак з ім змагаюцца на тэрыторыі Мілашэвіцкага, Жыткавіцкага і Палескага лясгасаў.
У Мінлясгасе адзначаюць, што ачаг узгарання "зноў разгарнуўся ў журавінавых месцах" — у Рубрынскім лясніцтве Мілашэвіцкага лясгаса. Моцныя парывы ветру падхапілі полымя, і агонь хутка распаўсюдзіўся.
З пажарам змагаюцца каля сотні чалавек і дзясяткі адзінак тэхнікі. Ім дапамагаюць два верталёты ратавальнікаў.
Яшчэ адзін буйны пажар 16 верасня ліквідуюць і на тэрыторыі Жлобінскага лясгаса.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.