У аўторак у Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла, без ападкаў

У Гомельскай і Магілёўскай абласцях захоўваецца "надзвычайная пажарная небяспека"

У Гомельскай і Магілёўскай абласцях захоўваецца "надзвычайная пажарная небяспека" / t.me/gorodmozyr/

У аўторак, 17 верасня, у Беларусі будзе без ападкаў. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў (на поўначы — да +5, у Мінску — ад +12 да +14), у дзённыя гадзіны — ад +23 да +28 (у сталіцы — 25-27 цяпла).

У наступныя дні пераважна без ападкаў. Уначы будзе ад +6 да +14, удзень — ад +21 да +27 градусаў.

Сіноптыкі папярэджваюць, што на гэтым тыдні на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей захаваецца "надзвычайная пажарная небяспека (5 клас гарымасці)".

У аўторак у Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла, без ападкаў
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла, без ападкаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі