За "гімн Беларусі" "Касіў Ясь канюшыну" нарвежцы прынеслі вусныя прабачэнні
Прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі пракаментавала кур'ёзнае здарэнне, якое адбылося на міжнародным турніры ў Нарвегіі. Перад матчам зборных Нарвегіі і Беларусі на арэне замест гімна Рэспублікі Беларусь прагучала песня "Касіў Ясь канюшыну". Хакеісты не пратэставалі, уважліва слухалі песню. Толькі на трыбунах можна было пачуць свіст.
"Сітуацыя непрыемная, тым больш, што гэта была не адзіная накладка арганізатараў турніру, — цытуе каментар прэс-службы sport-express.ru. — Там былі іншыя больш дробныя, але сістэматычныя рэчы. Зразумела, сітуацыя з гімнам — самая абуральная. Мелодыю гімна звяралі з прадстаўніком ФХБ, але пры выкананні яе пераблыталі з нашай мелодыяй закінутай шайбы. Да апошняга думалі, што яны зразумеюць памылку, але гэтага не адбылося. ФХБ выклала іх усе ў лісце на імя прэзідэнта Нарвежскай хакейнай федэрацыі. Вусныя прабачэнні на адрас дэлегацыі паступілі на месцы, але за такое патрэбныя тлумачэнні іншага ўзроўню".
Беларусы разгромна прайгралі той матч — 1:6. Беларускі амбасадар у Швецыі і Нарвегіі Дзмітрый Мірончык праз Twitter параіў хакеістам браць прыклад з лёгкаатлеткі Віялеты Скварцовай. Калі летам мінулага года ў Італіі падчас уручэння ўзнагароды замест гімна Беларусі ўключылі гімн Босніі і Герцагавіны, яна сышла з п'едэсталу гонару.
С норвежцами мы разберемся, чтобы такое не повторялось. А вот хоккеистам стоило бы поучиться у Виолетты Скворцовой и как к гимну относиться, и как побеждать.
— Dmitry Mironchik (@DmitryMironchik) 15 декабря 2018 г.