За год беларусы 28 разоў спрабавалі змяніць Канстытуцыю праз дэпутатаў

За год беларусы 28 разоў спрабавалі змяніць Канстытуцыю праз дэпутатаў

2 кастрычніка спаўняецца год ад пачатку працы Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Дэпутаты падводзяць вынікі працы. Старшыня ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка распавёў, што за год да дэпутатаў "паступіла 28 зваротаў грамадзян па пытаннях канстытуцыйнага кантролю". Але ніводнае з іх не было падтрыманае пастаяннымі камісіямі.

"Дэпутатам неабходна больш актыўна выкарыстоўваць права звароту ў Канстытуцыйны суд наконт праверкі канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, — прыходзіць да высновы старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Варта больш уважліва, усебакова падыходзіць да разгляду такіх зваротаў, сур'ёзна аналізаваць правапрымяняльную практыку, прапрацоўваць гэтыя пытанні ў выбарчых акругах".

Справа ў тым, што "простыя смертныя" грамадзяне Беларусі не маюць права звярнуцца наўпрост у Канстытуцыйны суд. Правам такой ініцыятывы надзеленыя толькі прэзідэнт Белрусі, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Вярхоўны суд і Савет міністраў.

Дзяніс Ціханенка, памочнік апазіцыйнага дэпутата Ганны Канапацкай у адказ на заяву Андрэйчанкі прыгадвае, што Палата прадстаўнікоў з сакавіка разглядае яе зварот наконт праверкі Канстытуцыйным судом “дармаедскага” дэкрэта №3. Ніякага рашэння наконт таго, ці будзе дэпутацкі зварот накіраваны на разгляд у Канстытуцыйны суд, няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі