За месяц у беларускую эканоміку “дасыпалі” больш за 880 млн рублёў
![За месяц у беларускую эканоміку “дасыпалі” больш за 880 млн рублёў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/39_2.jpg.webp?itok=qvi4Lmfj)
За месяц у беларускую эканоміку “дасыпалі” больш за 880 млн рублёў. Рублёвая грашовая маса за верасень вырасла на 3,9%, паведамляе Нацбанк.
Шырокая грашовая маса (гэта наяўныя грошы ў абароце і сродкі на рахунках у банках) за той жа месяц вырасла на 1,1 млрд рублёў (на 2,3%, у жніўні было 2,2%) — да 50,8 млрд рублёў. Гэта можа азначаць, што для ўладаў Беларусі рост ВУП цяпер больш важны, чым стрымліванне коштаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.