За месяц золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $150 млн

За месяц золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $150 млн

У сакавіку 2019-га золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $150,5 млн ці на 2,1% (у лютым рост складаў 77,5 млн долараў ці 1,1%). Паводле папярэдніх дадзеных, на 1 красавіка яны складалі 7,2 млрд долараў, інфармуе прэс-служба Нацбанка.

Адзначаецца, што павелічэнню ЗВР садзейнічала паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам і Саўмінам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, яе паступленне ў бюджэт, у тым ліку і ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, пакупка валюты на таргах. Пры гэтым у сакавіку былі разлікі па знешніх і ўнутраных абавязацельствах — 316 млн долараў.

Плануецца, што да 1 студзеня 2020 года ЗВР павінны скласці не менш за 7,1 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі