За паўгода на мяжы з Беларуссю зброю папераджальна ўжывалі больш за тысячу разоў
Польскія памежнікі, ілюстрацыйнае фота
За апошнія паўгода на польска-беларускай мяжы для папераджальных стрэлаў зброю ўжывалі больш за тысячу разоў. Такую лічбу назваў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск на прэс-канферэнцыі 10 чэрвеня, піша "Позірк".
Толькі ў траўні польскія памежнікі, паводле Туска, зрабілі больш за 770 папераджальных стрэлаў.
На выязным пасяджэнні кабінета міністраў Польшчы ў Беластоку была прынятая пастанова пра стварэнне "буфернай зоны" на мяжы з Беларуссю. Як кажа Туск, "гаворка ідзе пра 10 км, глыбінёй 200 м". Таксама ён дадаў, што ўрад плануе дапамагаць жыхарам памежных зон у сувязі "з гібрыднай вайной, якую вядуць улады Расіі і Беларусі".
Як распавядала Еўрарадыё, 6 чэрвеня памёр вайсковец 1-й танкавай брыгады, паранены мігрантамі на мяжы з Беларуссю 28 траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.