За сцяг Украіны і герб "Пагоня" глыбачаніна аштрафавалі на 2590 рублёў

Юрый Татарыновіч / viciebskspring.org
Юрый Татарыновіч / viciebskspring.org

Прадпрымальніка Юрыя Татарыновіча з Глыбокага аштрафавалі на 2590 рублёў (70 базавых велічыняў), абвінаваціўшы ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (ч. 1 арт. 24.23 КаАП).

Такі прысуд вынес 3 сакавіка суддзя Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч, перадае "Віцебская Вясна".

Мужчыну абвінавацілі ў правядзенні пікета без дазволу Глыбоцкага райвыканкама. "Пікетам" суд палічыў тое, што Татарыновіч паставіў на сваю аватарку ў Фэйсбуку выявы украінскага сцяга і гістарычнага нацыянальнага герба "Пагоня". Таксама на яго старонцы была публікацыя з выявай бел-чырвона-белага палотнішча.

На судзе Татарыновіч віну не прызнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі