За суткі 233 мігранты хацелі патрапіць з Беларусі ў ЕС у абыход пунктаў пропуску

Машына польскай памежнай службы / twitter.com/Straz_Graniczna
Машына польскай памежнай службы / twitter.com/Straz_Graniczna

За мінулыя суткі прайсці мяжу Беларусі з краінамі Еўрасаюза па-за пунктамі пропуску спрабавалі 233 мігранты. Большая частка з іх імкнулася ў Польшчу — 206 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Марока, Індыі, Эфіопіі і Гвінеі.

У раёне Чарамхі група з 7 мужчын на беларускім баку паводзіла сябе агрэсіўна, кідала камяні ў бок польскіх патрулёў. Ніхто не пацярпеў. У раёне Крынак двое грамадзянаў Камеруна пераправіліся праз Свіслач. 22 мігранты вярнуліся на беларускую тэрыторыю, пабачыўшы польскія патрулі, паведамляе Пагранслужба Польшчы.

На латвійска-беларускай мяжы за суткі затрыманыя 25 чалавек. Патрапіць у Літву спрабавалі двое мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі