За суткі 38 мігрантаў хацелі прайсці з Беларусі ў Польшчу. Затрыманы правадыр

Польска-беларуская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
Польска-беларуская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna

Незаконна прайсці з Беларусі ў Польшчу спрабавалі 38 чалавек за 17 снежня. У раёне пункта пропуску "Бераставіца" тры грамадзяніны Індыі і адзін з Таджыкістана прайшлі праз Свіслач.

Польская памежная служба лічыць, што чалавек з Таджыкістана з'яўляецца правадніком і рэгулярна вадзіў замежнікаў праз мяжу. Ён застаецца ў распараджэнні пагранвойскаў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі