За суткі ў Літве затрымалі 131 мігранта, якія нелегальна прыйшлі з Беларусі

За суткі ў Літве затрымалі 131 мігранта, якія нелегальна прыйшлі з Беларусі

За суткі ў Літве затрымалі 131 мігранта, якія нелегальна прыйшлі з Беларусі. У адным выпадку парушальнік паспрабаваў аказаць супраціўленне і яго ўкусіў службовы сабака. Пацярпеламу аказалі меддапамогу, паведамляе pasienis.lt. Сёлета літоўскія памежнікі затрымалі іх ужо 2,7 тысячы (гэта ў 30 разоў больш, чым летась). У папярэднія суткі было 133 затрыманых.

Літва намагаецца ўзмацніць ахову мяжы з Беларуссю, заяўляе, што ўлады нашай краіны спрыяюць нелегальнай міграцыі. Вільня рыхтуецца да найгоршага сцэнару з нелегальнымі мігрантамі з Беларусі, таму плануе стварыць мястэчка на 40 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі