За свята Тройцы кіраўнік Глыбоччыны прапанаваў дзякаваць Лукашэнку (фота)

Фэст у гонар святой Тройцы праходзіць у Глыбокім штогод, бо мясцовы касцёл мае тытул касцёла святой Тройцы. Сёлетні фэст быў асаблівым: у гэтыя дні пробашч касцёла ксёндз Мечыслаў Янчышын адзначае 25-годдзе святарства. У сувязі з гэтым на свяце прысутнічалі Апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі ксёндз-прэлат Францішак Кісель, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады — кіраўнік райвыканкама Алег Морхат і намесніца кіраўніка па сацыяльных пытаннях Галіна Унуковіч.



На заканчэнні імшы слова атрымаў кіраўнік раёна Алег Морхат. Ён павіншаваў вернікаў са святам і адзначыў: за тое, што мы тут сабраліся, трэба падзякаваць прэзідэнту.



Напрыканцы богаслужэння вернікі прайшлі працэсіяй вакол плошчы 17 верасня.


А пасля для ўсіх прагучаў канцэрт у выкананні ансамбля з Паставаў “Паазер’е”. Усе ахвотныя маглі патанчыць на плошчы. У танцах бралі ўдзел нават святары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі