За ўдзел у пратэстах мінчука асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

За ўдзел у пратэстах мінчука асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

За ўдзел у пратэстах 2020 года 20-гадовага мінчука Арцёма Саковіча асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд быў агучаны 10 верасня ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы, суддзя — Дзмітрый Карсюк. Слесара прызналі вінаватым па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу: удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293 КК) і падрыхтоўка да незаконнага вырабу і нашэння прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 295-3).

Саковіч заявіў у судзе, што ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ён быў на акцыях пратэсту, але толькі здымаў усё, што адбывалася, на тэлефон. Знаёмыя (адзін з іх пасля з'ехаў у Польшчу) прапанавалі зрабіць "кактэйлі Молатава". З каністрай і бутэлькамі іх і затрымалі. Тады ў хлопца была толькі адміністрацыйная справа. Зноў Арцёма Саковіча затрымалі ў чэрвені сёлета. На гэты раз у межах крымінальнай справы. Высветлілася, што ён знаходзіўся ў вышуку, але пры гэтым не хаваўся: жыў дома, хадзіў на працу.

"Прашу не судзіць мяне строга, — казаў у апошнім слове Саковіч. — І прашу не пазбаўляць волі. Мама пасля смерці бацькі засталася адна і мае патрэбу ў дапамозе". Аднак Карсюк агучыў такі прысуд, які і патрабаваў пракурор.

За ўдзел у пратэстах мінчука асудзілі на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
Арцём Саковіч. Фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі