За ўдзел у пратэстах вайскоўца са Жлобіна адправілі на 2 месяцы на гаўптвахту
Беларускага вайскоўца адправілі пад суд / Ілюстрацыйнае фота t.me/modmilby/
За ўдзел у пратэстах 2020-га вайскоўца са Жлобіна Аляксандра Строкава адправілі на 2 месяцы арышту на гаўптвахту. Такое рашэнне вынес суд Жлобінскага раёна (суддзя — Святлана Рубахава). Хлопца прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". Падчас пратэстаў ён яшчэ не служыў у войску. Судзілі ж Строкава, калі ён ужо стаў вайскоўцам, піша @viasna96.
Аляксандр Строкаў навучаўся ў Жлобінскім дзяржаўным металургічным каледжы. У Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года адбылася мірная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. У наступныя гады за ўдзел у ёй былі асуджаны некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку і вайсковец унутраных войск (у пратэстах удзельнічаў таксама яшчэ да прызыву).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.