Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 40 раёнах Беларусі
Лясы ў Беларусі
17 верасня забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 40 раёнах Беларусі. У асноўным на Захадзе краіны — у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.
Так у Брэсцкай вобласці толькі ў двух раёнах: Баранавіцкім і Ляхавіцкім — наведванне лясоў дазволенае без абмежаванняў. У Гродзенскай вобласці такіх раёна тры: Дзятлаўскі, Карэліцкі і Навагрудскі. У астатніх раёнах наведванне абмежавана ці забаронена.
Затое ў Гомельскай вобласці заходзіць у лясы і нават паліць там вогнішчы дазволена ва ўсіх раёнах, акрамя двух: Кармянскага і Чачэрскага. У іх дзейнічаюць абмежаванні.
У трох раёнах Магілёўскай вобласці: Бабруйскім, Кіраўскім і Клічаўскім — дзейнічае забарона на наведванне лясоў. У Мінскай і Віцебскай абласцях такіх раёнаў больш. З актуальнай картай можна азнаёміцца тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.