Заблакавалі сайт "Заўтра тваёй краіны"
Сайт выдання "Заўтра тваёй краіны" заблакаваны. Сёння ён перастаў адчыняцца як у Беларусі, так і з-за мяжы.
У рэдакцыі сайта кажуць, што яго заблакавалі ў адпаведнасці з рашэннем Міністэрства інфармацыі. Пры гэтым ніякіх абгрунтаваных прэтэнзій да рэдакцыі міністэрства не выстаўляла.
"Заўтра тваёй краіны" публікавала дзелавыя навіны, аналітычныя артыкулы, прагнозы і каментары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.