Забудоўшчык: Кампенсацыя мінчанцы, якая хацела скочыць з крана, адпавядае закону

Забудоўшчык: Кампенсацыя мінчанцы, якая хацела скочыць з крана, адпавядае закону

Група кампаніяў "Тапас" пракаментавала гісторыю з Галінай Ігнатовіч, якая пагражала скочыць з будаўнічага крана. Па словах забудоўшчыкаў, кампенсацыя, прапанаваная мінчанцы, адпавядае дзейснаму заканадаўству.

У "Тапасе" спаслаліся на рашэнне суда Цэнтральнага раёна Мінска, які падтрымаў пазіцыю кампаніі. "Сям'і прадастаўленыя тры кватэры тыпавых спажывецкіх якасцяў у дамах па вул. Выгоцкага, вул. Русіянава, пр. Газеты "Звязда" агульнай плошчай 151 кв.м. Больш за тое: у суме гэтыя кватэры ацэненыя ў $165 тыс., а страты, якія панясе сям'я ад зносу кватэры, дзе яна цяпер пражывае, — $145,1 тыс. Гэта значыць, кампенсацыя амаль на $20 тыс. больш", — цытуе БЕЛТА заяву кампаніі "Тапас".

Першапачаткова забудоўшчыкі прапанавалі сям'і Ігнатовічаў тры двухпакаёвыя кватэры агульнай плошчай 225 кв.м у доме ў жыллёвым комплексе "Браслаўскі". Паведамляецца, што кватэры прапаноўваліся без аздаблення, але з магчымасцю перапланаваць перагародкі. Перапланіроўка была ўзгодненая, але потым Ігнатовічы запатрабавалі яшчэ і рамонт за кошт будаўнічай кампаніі. Тым часам у "Тапасе" кажуць, што камепнсацыяй за рамонт і былі ліўнія 75 кв.м, на якія быў перавышаны законны ліміт.

Не знайшоўшы кампрамісу з Ігнатовічамі, "Тапас" падаў у суд і выйграў справу: было вырашана выселіць сям'ю Ігнатовічаў з прадастаўленнем іншага жылога памяшкання.

Гэтае рашэнне не задаволіла Галіну Ігнатовіч, і 31 студзеня яна залезла на будаўнічы кран.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі