"Закаханы фэст": "Лютавер'е" пакажа новы сінгл, а "Рокаш" — новых музыкаў
Беларускія музыкі запрашаюць адзначыць Дзень святога Валянціна разам!
13 лютага ў сталічным клубе Re:Public пройдзе "Закаханы фэст". Вялікі канцэрт з удзелам гуртоў Rokash, Unia, Pawa, Omut, Rosy і "Лютавер'е" прысвечаны Дню ўсіх закаханых.
Як абяцаюць арганізатары, кожны гурт рыхтуе адмысловую праграму да свята. Так, каманда Rokash, якая ўвосень адсвяткуе сваё 10-годдзе, на "Закаханым фэсце" з'явіцца ў адноўленым складзе — у гурт прыйшлі новы бубнач і флейтыстка. Лідар гурта Лявон Казакоў упэўнены, што фэны ўзрадуюцца іх новаму гучанню.
Свой новы сінгл-папярэднік новага альбома "Песні ярасных вятроў" прадставіць на "Закаханым фэсце" гурт "Лютавер'е".
Фолк-металісты Unia сыграюць задорныя і вясёлыя песні са сваіх папярэдніх альбомаў, але не выключаюць і выканання "таго-сяго новага".
Палеская каманда Omut пакажа творы са свайго дэбютнага альбома, праца над якім будзе завершаная ў хуткім часе. Сваімі танцавальнымі рытмамі парадуе публіку і гурт Pawa.
Кошт квіткоў: 70 000 — 90 000 — папярэдне 120 000 — месца за столікам, плюс CD ад БМАgroup ў падарунак!
УСІМ, ХТО НАБУДЗЕ КВІТОК ПАПЯРЭДНЕ — КАМПАКТ-ДЫСК У ПАДАРУНАК!
Набыць квіткі можна праз Інтэрнэт.
Даведкі: 6490888
Фота з сацыяльных сетак