Закрываецца Stirlitz bar — "самы сакрэтны ў Мінску"
Спыняе сваю працу Stirlitz bar — "самы сакрэтны ў Мінску". Бар праіснаваў чатыры гады. Установа мела рэпутацыю закрытай: увесь гэты час яе адрас не афішаваўся, а месцазнаходжанне трымалася ў сакрэце, каб стварыць "шпіёнскую" атмасферу.
"Апошні ўікэнд, каб падняць келіх ў месцы, якое з'явілася амаль чатыры гады таму і надоўга запомніўся аматарам якаснага і яркага адпачынку як месца са сваёй непаўторнай канцэпцыяй, лепшай музыкай, прыгожымі гасцямі і фантастычнымі тэматычнымі вечарынамі! — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на старонцы бара ў FB. — Штырліц атрымаў новае сакрэтнае заданне і пакідае нас на яго выкананне. Hasta La Vista Baby!"