Залужны сказаў, што яго раздражняе, калі кажуць пра павольны ўкраінскі наступ

Валерый Залужны / washingtonpost.com

Валерый Залужны / washingtonpost.com / washingtonpost.com

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны ў інтэрв'ю The Washington Post пракаментаваў сітуацыю на фронце. Ён прызнаўся, што яго раздражняе, калі кажуць пра павольны ўкраінскі наступ.

"Гэта не шоў, — кажа Залужны.  — Гэта не шоў, за якім назірае ўвесь свет, на якое робяць стаўкі ці нешта падобнае. Кожны дзень, кожны метр даецца крывёю".

Генерал падкрэслівае, што заходнія партнёры ніколі не пачалі б наступаць, не маючы перавагі ў паветры, як гэта зрабілі ўкраінцы. Украіна дагэтуль не мае сучасных знішчальнікаў, тых жа F-16 амерыканскай вытворчасці.

"Таму што праціўнік выкарыстоўвае авіяцыю іншага пакалення, — кажа Валерый Залужны. — Гэта як калі б мы цяпер пайшлі ў наступ з лукам і стрэламі. І ўсе сказалі б: "Ты што, звар'яцеў?".

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны адзначае, што яму было б дастаткова абмежаванай колькасці сучасных самалётаў: "Мне не патрэбныя 120 самалётаў. Я не збіраюся пагражаць усяму свету".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі