Генерал Залужны інспектаваў украінскія войскі каля мяжы з Беларуссю і Расіяй

Валерый Залужны на пункце кіравання войскаў аператыўнага камандавання "Поўнач" / t.me/CinCAFU/
Валерый Залужны на пункце кіравання войскаў аператыўнага камандавання "Поўнач" / t.me/CinCAFU/

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны інспектаваў украінскія войскі каля мяжы з Беларуссю і Расіяй. Разам з начальнікам Генеральнага штаба генерал-лейтэнантам Сяргеем Шапталай ён пабываў на пунктах кіравання войскаў аператыўнага камандавання "Поўнач". Яно адказвае за Жытомірскую, Чарнігаўскую, Кіеўскую, Сумскую і Чаркаскую вобласці, а таксама за Кіеў.

Залужны адзначае, што "ў зоне адказнасці групоўкі вораг працягвае сістэматычныя артылерыйскія абстрэлы памежных раёнаў Чарнігаўскай і Сумскай абласцей і прымяняе дыверсійна-разведвальныя групы". "Нашы вайскоўцы не губляюць пільнасці, вядуць разведку і пастаянна працуюць над паляпшэннем сваіх абаронных магчымасцяў", — дадае генерал.

"Адсочваем праціўніка на поўначы, гатовыя даць годны адпор", — піша галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі