Замежнікам могуць дазволіць бязвізавы ўезд у Беларусь на 5 сутак ужо сёлета

Замежнікам могуць дазволіць бязвізавы ўезд у Беларусь на 5 сутак ужо сёлета

Замежнікам могуць дазволіць бязвізавы ўезд у Беларусь на пяць сутак ужо сёлета. Пра гэта 26 верасня ў Мінску паведаміў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны. Паводле яго словаў, адпаведны дакумент “у высокай ступені гатоўнасці”.

Чыноўнік удакладніў, што права на бязвізавы ўезд у Беларусь могуць атрымаць турысты з бяспечных у міграцыйным плане дзяржаў і якія пры гэтым прыбываюць у нашу краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Таксама Партны адзначыў, што прыняццё дакумента актыўна падтрымліваюць Міністэрства спорту і турызму, Мінэканомікі і МЗС, але з боку сілавых ведамстваў "ёсць пэўныя сумневы”.

Прадстаўнік Мінспорту нагадаў, што раней у Беларусі правялі вялікую працу па арганізацыі бязвізавага ўезду турыстаў: напрыклад, выйшаў указ аб бязвізавым наведванні турыстычнымі групамі Аўгустоўскага канала, перадае Interfax.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі