Запазычанасць спажыўцоў за электраэнергію перавысіла 3,8 трлн рублёў

Запазычанасць спажыўцоў за электраэнергію перавысіла 3,8 трлн рублёў

Запазычанасць спажыўцоў за пастаўленую энергію па стане на 1 кастрычніка 2015 года склала 3 трлн 834,8 млрд рублёў, паведаміла прэс-служба Мінэнерга.

Не забяспечылі поўную аплату арганізацыі Мінпрама (89%), Дзяржкамваенпрама (99,6%), канцэрнаў "Беллеспаперапрам" (75,1%), "Беллегпрам" (86,5%), Мінбудархітэктуры (92,3%), Мінтрансу (99,9%), Мінсельгасхарчу (99,4%), канцэрна "Белдзяржхарчпрам" (99,8%), Кіраўніцтва справамі прэзідэнта (92,9%), Нацыянальнай акадэміі навук (89,8%), Міністэрства аховы здароўя (99,9%), Мінкультуры (96,6%), Мінадукацыі (99,8%), Мінспорту (90,4%).

Арганізацыямі камунальнай формы ўласнасці за дзевяць месяцаў 2015 года ва ўсіх абласцях, за выключэннем Мінска, не забяспечана поўная аплата за пастаўленую энергію. Па Брэсцкай вобласці ўзровень аплаты склаў 97,7%, па Віцебскай — 84,7%, па Гомельскай — 91,1%, па Гродзенскай — 92,9%, па Мінскай — 77,2%, па Магілёўскай — 92,4%.

У студзені—верасні 2015 года 81% грамадзян спажывалі электрычнасць па льготных тарыфах, паведамляе БелаПАН

Фота: ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі