Запрашэнне Беларусі скампраметуе каштоўнасці Альфрэда Нобеля — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё / Святлана Ціханоўская / Еўрарадыё

Святлана Ціханоўская лічыць, што запрашэнне прадстаўнікоў афіцыйнай Беларусі на ўручэнне Ноебелўскай прэміі 2023 года скампраметуе каштоўнасці заснавальніка прэміі Альфрэда Нобеля. Пра гэта лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі напісала ў сваім акаўнце ў Твітары.

"Я заклікаю Нобелеўскі фонд і Нобелеўскі камітэт не запрашаць прадстаўнікоў нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі ні на якія мерапрыемствы. Каштоўнасці Альфрэда Нобеля не павінны быць скампраметаваныя", — заявіла яна.

Таксама палітык заклікала фонд і камітэт запатрабаваць неадкладнага вызвалення лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 2022 года праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Як распавядала Еўрарадыё, Беларусь і Расію сёлета зноў запрасілі на банкет у Стакгольме з нагоды ўручэння Нобелеўскіх прэмій. Летась прадстаўнікі гэтых краін не атрымалі запрашэння ў сувязі з вайной, якую Расія развязала ва Украіне.

Гэтае рашэнне Нобелеўскага фонду ўжо асудзілі ва Украіне.

Нобелеўскі лаўрэат міру 2022 года Алесь Бяляцкі асуджаны ў Беларусі на 10 гадоў калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі