"Засумаваў па сваіх дзецях": украінец зайшоў у Польшчы ў школу і пацалаваў дзіця

Школьны заплечнік на сцяне / Еўрарадыё​
Школьны заплечнік на сцяне / Еўрарадыё​

Паліцыянты ў Варшаве затрымалі 34-гадовага ўкраінца, які прыйшоў у школу, пагладзіў невядомую яму дзяўчынку па галаве, а потым пацалаваў у лоб. Мужчыну ставяць у віну недатыкальнасць непаўналетняга дзіцяці. Яму пагражае да аднаго года турмы, піша dzennik.pl.

Выпадак адбыўся яшчэ 2 лістапада, тады якая прыбыла на месца паліцыя апытала мужчыну і адпусціла. Але 19 лістапада ўкраінец быў затрыманы ў польскім горадзе Адвацк. Па дадзеных пракуратуры, падазраваны здзейсніў гэта, таму што "засумаваў па сваіх дзецях", якія засталіся ва Украіне. Мужчына нібыта моцна сумуе.

Цікава, што гэта не першы падобны інцыдэнт у раёне гэтай школы. У канцы верасня 46-гадовы беларус пераследаваў школьніц па тэрыторыі парку Cietrzewia, побач з якім размешчаная гэтая ж школа. Паводле звестак Super Express, грамадзянін Беларусі быў злоўлены за заняткам ананізмам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі