Затрымалі мінскага таксіста, якога абвінавачваюць у наездзе на міліцыянера

Таксіста затрымлівалі ўзброеныя сілавікі

Таксіста затрымлівалі ўзброеныя сілавікі / t.me/police_minsk/

Затрымалі мінскага таксіста, якога абвінавачваюць у наездзе на міліцыянера. Усё пачалося з канфліктнай сітуацыі на паркоўцы па вуліцы Жукоўскага. Мужчына паскардзіўся сілавікам, што яго ўдарыў нагой у жывот таксіст. На месца прыехалі міліцыянеры. Па іх версіі, таксіст сказаў, што пераставіць машыну, і паспрабаваў з'ехаць. Пры гэтым "здзейсніў наезд на міліцыянера", які спрабаваў спыніць аўтамабіль.

32-гадовага мужчыну затрымалі на тэрыторыі Мінскай вобласці. За "гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў " распачатая крымінальная справа. Сцвярджаецца, што затрыманы стаіць на ўліку ў нарколага і ў яго дачыненні расследуецца крымінальная справа па факце хуліганства.

Таксіст патлумачыў свае дзеянні тым, што не хацеў у чарговы раз трапіць у міліцыю. Ён спадзяваўся, што яму ўдасца схавацца.

Затрымалі мінскага таксіста, якога абвінавачваюць у наездзе на міліцыянера

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі