Затрымана шматразовая чэмпіёнка Беларусі па муай-тай Анастасія Калашнікава

Анастасія Калашнікава / zviazda.by
Анастасія Калашнікава / zviazda.by

Анастасію Калашнікаву затрымалі ў нядзелю днём недалёка ад мемарыяла памяці Аляксандру Тарайкоўскаму каля станцыі метро Пушкінская, паведамляе телеграм-канал "Белыя халаты" са спасылкай на відавочцаў.

Калашнікава працуе фельчарам у выязной брыгадзе хуткай дапамогі. Але вядомая яшчэ і як паспяховая спартсменка — яна неаднаразова выйгравала чэмпіянаты Беларусі па тайскім боксе і кікбоксінгу, станавілася прызёрам міжнародных турніраў. Прычым у спорт яна прыйшла ўжо пасля таго, як пачала працаваць фельчарам на хуткай.

"Праца ў хуткай вельмі цяжкая. І я схлушу, калі скажу, што ніколі не задумвалася сысці і стаць, напрыклад, трэнерам. Але я разумею: я маральна прывязаная да гэтага месца і нідзе, акрамя медыцыны, сябе не бачу",распавядала Калашнікава парталу TUT.BY некалькі гадоў таму.

Усяго ў нядзелю было затрымана, па дадзеных валанцёраў, 18 чалавек. Напярэдадні ў Мінску прайшлі лакальныя акцыі пратэсту. Як паведамляе "Наша Ніва" на традыцыйны шпацыр выйшлі, у прыватнасці, жыхары мікрараёнаў Грушаўка і Лошыца. А ў гандлёвым цэнтры "Замак" наведвальнікі скандзіравалі "Жыве Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі