Затрыманы 16 ліпеня экс-падпалкоўнік запасу Шпак апынуўся ў СІЗА КДБ
Падпалкоўнік запасу Сяргей Шпак, затрыманы падчас хвалі ператрусаў 16 ліпеня, апынуўся ў СІЗА КДБ ("Амерыканцы"). Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку яго сваячка навуковец Таццяна Вадалажская.
Сяргей Шпак удзельнічаў у відэзвароце афіцэраў запасу да беларускіх вайскоўцаў з заклікам задумацца над тым, што адбываецца ў Беларусі.
Паводле ўказу Лукашэнкі, ён, як яшчэ восем дзясяткаў афіцэраў, быў пазбаўлены вайсковага звання. У Шпака была выслуга 28 гадоў.
"У пятніцу ў кватэру прышлі з вобшукам, а потым паклікалі "пагаварыць". І ён знік. Сёння даведаліся, што ён у "амерыканцы". Абвінавачвання пакуль няма... У Сяргея чацвёра дзяцей, два непаўнагадовыя", — піша Вадалажская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.