Затрыманы адзін з арганізатараў тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга

Затрыманы адзін з арганізатараў тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга

Затрыманы адзін з арганізатараў тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга. ФСБ схапіла “ураджэнца Цэнтральнай Азіі” Аброра Азімава ў Адзінцоўскім раёне Падмаскоўя. Сцвярджаецца, што гэта ён рыхтаваў тэрарыста-смяротніка 22-гадовага Акбарджона Джалілава. Падчас затрымання ў Азімава быў баявы пісталет, інфармуе РІА “Новости”.

Тэракт у метро адбыўся 3 красавіка, у выніку выбуху ў вагоне цягніка каля станцыі “Сянная плошча” загінулі 15 чалавек, уключна з тэрарыстам, дзясяткі чалавек былі параненыя. Яшчэ адну бомбу, якую знайшлі на станцыі “Плошча Паўстання”, удалося абясшкодзіць. У той дзень у Санкт-Пецярбургу знаходзіліся Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.

Раней у Санкт-Пецярбургу і Маскве затрымалі 8 падазраваных у пасобніцтве тэрарысту-смяротніку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі