Затрыманы вядомы ў Віцебску арт-менеджар і музыка Уладзімір Булаўскі

Уладзімір Булаўскі / Фота з сацсетак
Уладзімір Булаўскі / Фота з сацсетак

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманне Уладзіміра Букоўскага, вядомага ў Віцебску арт-менеджара, арганізатара канцэртаў і музыку. Учора ён мусіў удзельнічаць у канцэрце "Купальскае кола", які праходзіў у Сянно — граць з этнагрупай "Гук".

Булаўскага затрымалі проста перад канцэртам.

"Забралі два супрацоўнікі ў цывільным, без тлумачэння прычыны. Нібыта завезлі яго ў Віцебск", — расказалі сябры Уладзіміра.

Праваабаронцы нагадваюць, што гэта ўжо чацвёртае затрыманне Булаўскага за апошнія два гады. Першы раз яго асудзілі на 8 сутак у верасні 2020 года. Тады яго прызналі вінаватым у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КоАП). Яшчэ сем сутак ён правёў у ІЧУ ў лістападзе 2021 года за "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Нарэшце, у лютым яго асудзілі яшчэ на 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі