Затрыманні журналістаў у Мінску і ў рэгіёнах падчас акцыяў на Дзень Волі
Беларуская асацыяцыя журналістаў паведамляе пра факты затрымання карэспандэнтаў падчас акцыяў на Дзень Волі ў Мінску і ў рэгіёнах.
Мінск. Затрыманыя журналісты Любоў Лунёва, Захар Шчарбакоў, Зміцер Карэнка, Ірына Козлік. Таксама затрыманы галоўны рэдактар “Камсамольская праўды” Андрэй Ляўкоўскі.
Гомель. Затрыманыя два журналісты TUT.BY Алена Бычкова, Іван Ярывановіч і журналістка БелаПАН Алена Германовіч.
Мінск. Затрыманыя журналісты Генадзь Барбарыч ("Радыё Рацыя") і Генадзь Шарыпкін (radio france internationale, акрэдытацыя МЗС). Шарыпкіна вызвалілі пасля праверкі дакументаў.
Мінск. Затрыманыя журналісты "Нашай Нівы" Ірына Арахоўская і Арцём Гарбацэвіч.
Мінск. Затрымалі журналістку Вольгу Быкоўскую. Быкоўскую вязуць у Першамайскі РАУС Мінска.
Віцебск. Затрыманыя журналісты "Белсата" Вольга Чайчыц і Андрэй Козел. Вязуць у аддзяленне міліцыі. Затрымалі карэспандэнта "Радыё Рацыя" па Віцебскай вобласці Арцёма Сівенцава.
Мінск. Падчас "хапуна" у офісе закрытага ўладамі ПЦ "Вясна" затрыманая журналістка Ганна Бадзяка.
Мінск. Журналіст "Новага часу" Уладзіслаў Рубанаў не змог прайсці да Акадэміі навук, дзе, меркавана, мусіць пачацца вулічная акцыя. Ад Парку чалюскінцаў стаяць міліцыянты і правяраюць людзей, якія ідуць у бок Акадэміі навук. У Рубанава папрасілі "акрэдытацыю" — рэдакцыйнае пасведчанне і рэдакцыйнае заданне не задаволілі міліцыянтаў. Яны не дазволілі журналісту прайсці.
Гомель. На 10 гадзін раніцы ў суботу журналістаў Марыю Булавінскую, Марыну Драбышэўскую і Яўгена Меркіса выклікалі у міліцыю нібыта для складання пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. На дадзены момант тэлефоны журналістаў недасяжныя.
Таксама знікла сувязь з кіраўніком гомельскай філіі ГА "БАЖ", журналістам Анатолем Гатоўчыцам. Яго жонка Марыя Шыманоўская распавяла Радыё Свабода: “Анатоль выйшаў з кватэры, каб ісці ў горад. Я прасачыла з балкона, ці ён выйшаў, але ён з пад’езду не выходзіў. Ужо паўгадзіны ягоны тэлефон адключаны”. А 12.30 жонка Анатоля Гатоўчыца паведаміла, што муж пазваніў ёй з чужога тэлефона і сказаў, што зараз на ён волі, і ўсе падрабязнсці раскажа пасля.