Затрымліваюць журналістаў, якія ехалі асвятляць акцыі “недармаедаў” у рэгіёнах

Затрымліваюць журналістаў, якія ехалі асвятляць акцыі “недармаедаў” у рэгіёнах

Журналістка “Беларускіх навінаў” (naviny.by) Адар’я Гуштын і фотакарэспандэнт “Нашай Нівы” Сяргей Гудзілін затрыманыя ў Оршы перад акцыяй пратэсту супраць дэкрэта №3. Яны прыехалі ў горад асвятляць гэтае мерапрыемства.

Пра затрыманне паведаміла ў Фэйсбуку Марыя Колесава-Гудзіліна, жонка Сяргея Гудзіліна. Паводле яе інфармацыі, фармальная пастава для затрымання — праверка дакументаў.

Былы палітвязень Эдуард Пальчыс таксама паведамляе пра затрыманні журналістаў і грамадскіх актывістаў у рэгіёнах, дзе сёння павінны адбыцца акцыі пратэсту. Па яго словах, праваахоўнікі хочуць выключыць медыя з асвятлення акцыяў.

Радыё Свабода паведамляе пра затрыманне ў Оршы на чыгуначным вакзале рэдактара “Народных навінаў Віцебска” Сержука Серабро, карэспандэнткі парталу Tut.by Таццяны Мацвеевай, фотакарэспандэнта Ігара Мацвеева. У іх забралі пашпарты “для высвятленьня асобаў”. Затрыманыя журналісты знаходзяцца ў “залі павышанай камфортнасці”.

У неназваным месцы затрыманы брэсцкі блогер Дмітрый Гарбуноў, у Брэсце — блогер Сяргей Пятрухін.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі