Заўтра ў Беларусь прыляціць прэзідэнт Сербіі
У сераду, 18 лістапада, у Беларусь прыляціць прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч. Яго візіт працягнецца да пятніцы (дарэчы, ён чакаўся яшчэ ў канцы кастрычніка). Як інфармуе БЕЛТА, запланаваная сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Сербіі, перамовы ў пашыраным і вузкім складзе. Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч падпішуць сумесную заяву.
Таксама Лукашэнка і Нікаліч наведаюць будаўніцтва эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплекса "Мінск-Мір", дзе адбудзецца закладка памятнай капсулы. Сербскі прэзідэнт пабывае на Мінскім трактарным заводзе і ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Нагадаем, 20 кастрычніка падчас тэлефоннай размовы кіраўнікі Беларусі і Сербіі дамовіліся пра сумесныя крокі "па пераадоленню крызісных з'яваў у эканамічнай сферы, звязаных з няпростай сітуацыяй у сусветнай эканоміцы".
Фота: БЕЛТА