Завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан
12 снежня завяршыўся афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан. Як перадае БЕЛТА, кіраўнік беларускай дзяржавы накіраваўся ў Мінск.
Паведамляецца, што Лукашэнка правёў перамовы са сваім туркменскім калегам Гурбангулы Бердымухамедавым. Па іх выніках быў падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў.
Акрамя таго, кіраўнік Беларусі наведаў шэраг аб'ектаў туркменскай сталіцы, у тым ліку Алімпійскі гарадок. Там Лукашэнка нават праехаў на ровары па велатрэку.
Таксама ён прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі "Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця". Падчас свайго выступу, як паведамляла Еўрарадыё, Лукашэнка заклікаў Расію і Турцыю пайсці на ўзаемныя саступкі і кампрамісы.
Фота: афіцыйны сайт Аляксандра Лукашэнкі