Завяршыўся працоўны візіт Лукашэнкі ў Кітай

Завяршыўся працоўны візіт Лукашэнкі ў Кітай

Працоўны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай завяршыўся. Як перадае БЕЛТА, самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з пекінскага аэрапорта.

Кіраўнік Беларусі з 13 па 15 траўня прымаў удзел у форуме "Адзін пояс і адзін шлях". У сваім выступе ён заявіў, што Беларусь адна з першых у свеце стала ажыццяўляць ідэі гэтай кітайскай ініцыятывы. Па яго словах, "Адзін пояс і адзін шлях" — гэта не проста гандлёвы маршрут, а канал руху ідэй і сумеснага стварэння інавацый. Таму Лукашэнка прапанаваў краінам прадумаць алгарытмы па спалучэнні сваіх навуковых патэнцыялаў.

Падчас форуму ён правёў шэраг сустрэчаў з кіраўнікамі іншых краінаў — прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам, прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, кіраўніцтвам Кеніі, Камбоджы, Эфіопіі ды В'етнама.

У апошні дзень візіту Лукашэнка сустрэўся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Падчас сустрэчы яны дамовіліся разам супрацьстаяць каляровым рэвалюцыям і тэрарызму. Таксама па выніках перамоваў было падпісанае міжурадавае пагадненне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, накіраванай на падтрымку будаўніцтва сацыяльнага жылля ў Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі