Зборная Беларусі апусцілася ў рэйтынгу FIFA на шэсць пазіцый

Зборная Беларусі апусцілася ў рэйтынгу FIFA на шэсць пазіцый

6 красавіка быў апублікаваны абноўлены рэйтынг FIFA. Футбольная зборная Беларусі апусцілася на шэсць пазіцый і займае 78-е месца, у яе 428 ачкоў. Столькі ж мае Кенія, на два менш у Сірыі. Як вядома, за мінулы месяц беларуская зборная, якой кіруе Ігар Крывушэнка, правяла два матчы (адборачны і таварыскі) і прайграла іх з агульным лікам 0:7.

Па выніках 2016-га зборная, якой няпоўны год кіраваў Аляксандр Хацкевіч, была 74-й. У лютым яна паднялася на дзве пазіцыі, а ў сакавіку захавала за сабой 72-е месца. Новы галоўны трэнер быў прызначаны ў сакавіку сёлета.

Лідарам рэйтынгу сталі бразільцы, якія адсунулі з першага месца на другое аргентынцаў. На трэцім месцы засталася зборная Германіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі