Зборная Беларусі па футболе ў рэйтынгу FIFA апусцілася на 82-е месца

Зборная Беларусі па футболе ў рэйтынгу FIFA апусцілася на 82-е месца

25 ліпеня FIFA апублікавала абноўлены рэйтынг зборных. Першае месца па-ранейшаму займае Бельгія, бразільцы адсунулі французаў на трэці радок. Зборная Беларусі апусцілася на два радкі — на 82-е месца. Побач — зборныя Ізраіля і Узбекістана.

З 20 чэрвеня галоўным трэнерам беларускай зборнай з'яўляецца Міхаіл Мархель. Першы матч пад яго кіраўніцтвам галоўная каманда краіны правядзе 6 верасня ў Таліне з эстонцамі. Гэта будзе чарговы паядынак адбору на Еўра-2020. Першыя чатыры матчы зборная прайграла, яе тады трэніраваў Ігар Крывушэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі