Здарэнне на Аршанскім мясакансервавым камбінаце, 5 пацярпелых
Прычына здарэння на прадпрыемстве яшчэ невядомая
1 лістапада на Аршанскім мясакансервавым камбінаце адбылося здарэнне. Як паведамляюць ратавальнікі, у кансервавым цэху сарвала вечка вертыкальнага аўтаклава для стэрылізацыі прадукцыі. Былі траўмаваныя 5 работнікаў прадпрыемства. Прыязджалі 4 брыгады "хуткіх". Пацярпелых шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу №1.
Ва ўсіх пацыентаў дыягнаставаны чэрапна-мазгавыя траўмы, тэрмічныя апёкі твару, цела, верхніх і ніжніх канечнасцяў. Двое знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі, у іх дыягнаставаны апёкі 40-60% цела (жанчын рыхтуюць для транспарціроўкі ў Рэспубліканскі апёкавы цэнтр пры БХМД у Мінску). У траіх — апёкі меншай ступені, яны знаходзяцца ў здавальняючым стане, паведамляе Мінаховы здароўя.
Прычына здарэння высвятляецца. На месцы працуюць следчыя і эксперты. Папярэдне ўстаноўлена, што супрацоўніца мясакамбіната "выконвала вытворчыя працэсы з аўтаклавам, у якім стэрылізавалася тушонка". Пры спробе астуджэння абсталявання адбылася разгерметызацыя — выкід пары, якая знаходзілася пад высокім ціскам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.