Жанчына ў Брэсце на 15 гадзін зачынілася з дзіцем у аўтамабілі (відэа)
У Брэсце чатырохгадовы хлопчык больш за 15 гадзін правёў з маці ў замкнёнай машыне, піша "Віртуальны Брэст".
Увечары 25 ліпеня бацька гуляў з сынам. Нечакана да іх у двор прыехала маці на машыне з расійскімі нумарамі, забрала малога і зачынілася ў аўтамабілі.
Хлопчык апошнім часам жыве з бацькам у Брэсце, а маці, як мяркуецца, хоча забраць яго ў Расію. На 6 жніўня прызначаны чарговы суд, які павінен вырашыць, з кім будзе жыць хлопчык. Бацька мяркуе, што яго былую жонку пазбавяць бацькоўскіх правоў, таму яна і наважылася на такі крок.
Аўтамабіль заблакавалі сваякі. Яны дазвалялі жанчыне з'ехаць, але без дзіцяці. Разам з ёй быў мужчына, які пры спробе спыніць іх выкарыстаў газавы балончык супраць бацькі хлопчыка. Міліцыя затрымала мужчыну пасля таго, як аўтамабіль наехаў на бацьку хлопчыка, які перашкаджаў з'ехаць.
Пасля працяглых перамоваў, якія працягваліся практычна да 12:00 26 ліпеня, бацькі паехалі разбірацца ў адм іністрацыю Маскоўскага раёна Брэста. Каб маці не звезла сына, у яе машыне паехаў адзін з чыноўнікаў раённай адміністрацыі.