Жанчыне налічылі штраф у 15 тысяч долараў за пратэрміноўку крэдыта
Жыхарцы Жлобіна налічылі штраф у 15 тысяч долараў за пратэрмінаваны крэдыт. Яе гісторыя распачалася больш за 10 гадоў таму, калі яна ўзяла ў банку валютны крэдыт на 8300 долараў. Дзеля гэтага жанчына адкрыла карт-рахунак. Аднак у 2009 годзе Нацбанк забараніў выдаваць крэдыты фізічным асобам у валюце і банк, спаслаўшыся на гэта, прымусова закрыў крэдыт і запатрабаваў тэрмінова яго пагасіць.
Выкарыстаць грошы цалкам жанчына не здолела. Перавесці запазычанасць у рублі і зрабіць пралангацыю банк таксама адмовіўся, хоць на той момант у крэдытататрымальніцы было чацвера непаўналетніх дзяцей.
Пазыку яна вяртала паступова і цалкам здолела разлічыцца толькі ў 2017 годзе. За гэты час банк налічыў штрафаў за пратэрміноўку на 15 тысяч долараў. Тады жанчына звярнулася ў Адміністрацыю прэзідэнта, пасля чаго банк вырашыў не выкарыстоўваць такія жорсткія штрафныя санкцыі і знізіў суму сваюіх прэтэнзіяў да 2973 долараў, піша TUT.by