Жанчыну, якая закаціла скандал у віцебскай аптэцы, будуць судзіць

Жанчыну, якая закаціла скандал у віцебскай аптэцы, будуць судзіць

1 верасня ў Першамайскім судзе Віцебска пройдзе адміністрацыйны працэс над 35-гадовай жанчынай, якая стала гераіняй скандалу ў адной з аптэк горада. Яе вінавацяць па двух артыкулах Адміністрацыйнага кодэксу — абраза і дробнае хуліганства, паведамляе tut.by.

Здарэнне адбылося 9 жнiўня. Віцяблянка Марына Паяркава прыйшла ў аптэку з мопсам на павадку. Калі правізар сказаў ёй, што ўваход з жывёламі забаронены і абслугоўваць яе не будуць, жанчына наладзіла скандал. Потым яна стала абражаць загадчыка аптэкі Максіма Самсонава і запатрабавала кнігу скаргаў.

Загадчыку аптэкі пакупніца заявіла: "Жывёла — гэта ты. Брудная, смярдзючая жывёла. Мой сабака каштуе даражэй за цябе".

Акрамя таго, наведвальніца пагражала Самсонаву звальненнем, а яшчэ аднаго супрацоўніка аптэкі абвінаваціла ў адсутнасці дастатковых прафесійных ведаў.

Інцыдэнт трапіў на відэакамеру, размешчаную ў аптэцы. Загадчык установы абнародаваў запіс у інтэрнэце, аднак заяву на жанчыну не пісаў. Самсонаў кажа, што міліцыя сама праявіла ініцыятыву і апытала яго як сведку.

Марына Паяркава свой учынак патлумачыла тым, што была ўзнерваная, бо яе муж апёк ногі бетонам і меў патрэбу ў медыкаментах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі