Жаночая баскетбольная зборная Беларусі паляцела на чэмпіянат Еўропы (фота)

У панядзелак, 8 чэрвеня, жаночая баскетбольная зборная Беларусі паляцела на чэмпіянат Еўропы. Ён стартуе ў Румыніі і Венгрыі 11 чэрвеня. Беларускі на першым этапе будуць гуляць у румынскім горадзе Арадзя, іх саперніцамі будуць зборныя Італіі, Грэцыі, Польшчы і Турцыі.

Стартавы матч каманда Анатоля Буяльскага правядзе 11 чэрвеня з італьянкамі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак у 20.30.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі баскетбола, у Румынію паляцелі 12 баскетбалістак:


абаронцы — Ліндсэй Хардзінг, Юлія Рыцікава, Вольга Зюзькова, Святлана Кудрашова;

нападаючыя — Таццяна Ліхтаровіч, Марыя Папова, Кацярына Сныціна, Наталля Трафімава, Таццяна Троіна;

цэнтравыя: Алена Леўчанка, Анастасія Верамеенка, Марына Івашчанка.

Нагадаем, нядаўна беларуская зборная правяла ў гасцях два таварыскія матчы з чэшкамі і ў абодвух атрымала перамогі.

Фота: bbf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі